У Гродне ў смецці знайшлі труп нованароджанага дзіцяці

Источник материала:  
09.10.2018 10:36 — Разное
У Гродне ў смецці знайшлі труп нованароджанага дзіцяці
Здымак з архіву. Фота: pixabay.com

У Гродне ў кантэйнеры для смецця знайшлі труп нованароджанага дзіцяці. Здарылася гэта ў двары жылога дома па вуліцы Гая. Міліцыя шукае маці дзіцяці. Прызначаны экспертызы, якія мусяць даць адказ пра прычыну смерці, інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў.

Як паведамляе s13.ru, здарэнне адбылося раніцай 9 кастрычніка. Міліцыянеры абходзяць кватэры і праводзяць апытанне мясцовых жыхароў. Як стала вядома, труп дзіцяці знаходзіўся ў пакеце. Знайшла яго жанчына, якая ўначы гуляла з сабакам. Яна патэлефанавала ў міліцыю, на месца прыязджала "хуткая". У пакеце былі жаночыя рэчы, якія ляжалі зверху. Спецыялісты пацвердзілі, што хлопчык быў нованароджаным.

Як піша ў Facebook афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, праводзіцца даследчая праверка, крымінальная справа пакуль не распачыналася. На месца прыязджаў начальнік Упраўлення СК па Гродзенскай вобласці Алег Шандаровіч.

←Концерт BrainStorm 21 октября можно будет бесплатно посмотреть на VOKA

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика