Прагноз надвор'я ў Беларусі на бліжэйшы тыдзень
Фота: Reuters
На бягучым тыдні ў Беларусі будзе цёпла і амаль без ападкаў. Тэмпература паветра на 2-6 градусаў будзе вышэй за кліматычную норму. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.
У аўторак, 9 кастрычніка, у начныя гадзіны чакаецца ад +1 да +7 градусаў, месцамі магчымыя замаразкі — да 0... -3 градусаў. У дзённыя гадзіны будзе 10-16 цяпла.
Уначы ў сераду прагназуецца ад +1 да +8 градусаў. Слабыя замаразкі (да 0... -2) магчымыя на тарфяніках Палесся. Удзень будзе ад +13 да +19 градусаў.
У чацвер, 11 кастрычніка, уначы яшчэ крыху пацяплее: да +9, але на поўдні магчымыя слабыя замаразкі. Удзень тэмпература паветра складзе ад +13 на Віцебшчыне да +20 на Брэстчыне.
Прыблізна такія ж умовы надвор'я захаваюцца і 12-14 кастрычніка.