Мінскі маршрутчык збіў цяжарную дзяўчыну на пешаходным пераходзе (відэа)
08.10.2018 14:58
—
Разное
Момант ДТЗ. Скрыншот з запісу відэарэгістратара.
У мінскім мікрараёне Лошыца кіроўца 1966 года за рулём маршруткі №1152 збіў цяжарную дзяўчыну. ДТЗ здарылася каля 9-й гадзіны раніцы. ДАІ Мінска ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале паведаміла, што Peugeot Boxer наехаў на дзяўчыну на пешаходным пераходзе.