Усё залежыць ад арганізацыі работ

Источник материала:  
08.10.2018 — Разное

Усё залежыць ад  арганізацыі работ
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговую штотыднёвую апаратную нараду. Разгледжаны пытанні сельскагаспадарчай галіны: падрыхтоўка да зімова-стойлавага перыяду, ход асенне-палявых работ, павышэнне якасці малака. Як падкрэсліў глава раёна, галоўная задача кіраўнікоў гаспадарак — павысіць выканальніцкую і працоўную дысцыпліну.
Шмат увагі было нададзена правядзенню капітальнага рамонту жыллёвага фонду, аб’ектаў сацыяльнай сферы, замене цепласетак. Зацверджаныя графікі правядзення рамонтных работ УКВП «Камунальнік» не вытрымліваюцца. І сапраўды, калі былі спрыяльныя ўмовы надвор’я, работы не вяліся па тых ці іншых прычынах, а перад пачаткам ацяпляльнага сезона распачалі «раскопкі» па ўсім горадзе. І тэрміны завяршэння капітальнага рамонту жыллёвага фонду, дзіцячага садка № 4 (заказчык — упраўленне капітальным будаўніцтвам раёна, работы выконваюць будаўнічыя арганізацыі «Магілёўаблсельбуда») пераносяцца.
Да таго ж, узровень прафесіяналізму работнікаў у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі нізкі. Не на належным узроўні і арганізацыя работ. Таму глава раёна Дзмітрый Бачкоў прыняў рашэнне даць старт кадравай дыягностыцы ў раёне. І пачата яна будзе з УКВП «Камунальнік».
Сітуацыя па капрамонце па выніках 9 месяцаў выглядае не лепшым чынам. За непрыняцце належных мер шэраг пасадавых асоб, у тым ліку кіраўніцкага звяна, прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці.
Старшыня райвыканкама не прымае сістэму канстатацыі фактаў, якая яшчэ мае месца. Планаваць, праектаваць, а не канстатаваць — такая яго пазіцыя. Аддзелу эканомікі райвыканкама даручана з гэтага тыдня распачаць работу па распрацоўцы праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна на 2019 год. Выкананне прагнозных паказчыкаў за 9 месяцаў сёлетняга года будзе разгледжана на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта.
На апаратнай нарадзе абмеркаваны пытанні разлікаў за спажытую электраэнергію, узаемадзеяння сельскіх выканаўчых камітэтаў і ДРБУ-198 па рамонце сельскіх дарог, а таксама навядзення парадку ДЭУ-77 на аўтамабільнай трасе Р43. Кантроль ускладзены на аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама.
Кіраўніку раёна даложана аб пажарнай абстаноўцы за прайшоўшы перыяд сёлетняга года, становішчы спраў на прадпрыемствах і ў арганізацыях па ахове працы. Прынята рашэнне аб правядзенні ў кастрычніку месячніка па ахове працы ў сельскагаспадарчых арганізацыях і ў яго рамках пачаць рэалізацыю пілотнага пректа па стварэнні цэнтра па ахове працы ў аграрным сектары эканомікі раёна.
Па выніках нарады падрыхтаваны пратакол даручэнняў.
Таццяна Іўкіна.

←Белорусский энергетический и экологический форум стартует в Минске: программа форума

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика