16 кастрычніка ўшаноўваецца цудадзейны абраз Казіміраўскай Боскай Маці
Цудадзейны абраз Казіміраўскай Боскай Маці ўшаноўваецца 16 кастрычніка.
Дзень гэты быў устаноўлены Беларускай Праваслаўнай Царквой пяць гадоў таму. Лёс Казіміраўскай святыні звязаны з мясцовым манастыром, які быў адкрыты ў 1713 годзе – 305 гадоў таму. Член Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай праваслаўнай епархіі Андрэй Ананьеў сведчыць: «Ужо сама назва – Казіміраўскі, падказвае, што (тутэйшы) манастыр першапачаткова быў не праваслаўны… заснаваны ён як уніяцкі базільянскі». А заснаваў яго шляхціч Казімір Юдзіцкі, род якога паходзіў з Польшчы. Існуе мясцовае паданне, што згаданы абраз Боскай Маці належаў Юдзіцкаму як сямейная рэліквія.
У 1832 годзе (на той час вёска Казімірава знаходзілая ўжо ў складзе Расійскай імперыі), пасля польскага паўстання 1831 года, мясцовы мужчынскі манастыр быў пераўтвораны ў праваслаўны прыход. Недзе ў 1880-я гады тут быў пабудаваны праваслаўны храм у гонар Прачыстай (свята адзначаецца 28 жніўня). У 1930-я гады царква была закрыта і разбурана. А цудадзейны абраз знік. І толькі пасля таго як у 2000 годзе ў Казімірава афіцыйна зноў быў створаны манастыр – на гэты раз жаночы, а ў хуткім часе пабудавана і новая царква (ў 2001 годзе адбылося яе малое асвячэнее, у 2002-м – вялікае), Казіміраўскі абраз быў «знойдзены». Высветлілася, што доўгія дзесяцігоддзі святыня тайна захоўвалася ў мясцовай жыхаркі Ганны Васільеўны Вейс, а пасля ў яе сына – Пятра Вейса. Пётр Іванавіч і вярнуў абраз вернікам.
У Казімірава, каб пакланіцца святыні, паломнікі едуць амаль штодзённа. У 2015 годзе тут пабываў і мітрапаліт Павел, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі. Але асабліва шматлюдна бывае ў Казіміраўскай царкве менавіта 16 кастрычніка. Звычайна ўрачыстую службу ўзначальвае архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан ці благачынны манастыроў Гомельскай епархіі архімандрыт Амвросій. Прадстаўнічай служба будзе і сёлета.
Мікалай ШУКАНАЎ.
Чтобы быть в курсе событий, регистрируйтесь в наших группах:
Наша группа в социальной сети "ВКонтакте" - "С новым днём, Жлобин!
Наша группа в социальной сети "Одноклассники" - "С новым днём, Жлобин!"
Читайте ndsmi.by в "Одноклассниках"
Читайте ndsmi.by в "Контакте"
Читайте ndsmi.by в "Фейсбуке"
Читайте ndsmi.by в "twitter"
Наш канал на YouTube