7 октября – День учителя. Хімія пад музыку Бетховена

Источник материала:  
05.10.2018 — Разное

 

7 октября – День учителя.  Хімія пад музыку Бетховена
Сучасны, адукаваны, інтэлігентны, мае свой адметны погляд на сістэму адукацыі, разумна разбірае сітуацыі і вядзе за сабою калектыў. Такім павінен быць сучасны настаўнік, сучасны адміністратар. Менавіта такі  намеснік дырэктара па навучальнай рабоце СШ № 1 г. Давыд-Гарадка Віктар Мікалаевіч Матусевіч.

Яго мама і бабуля марылі быць настаўнікамі. Але пасля школы не паступілі ў педагагічны. А пасля закружыла сямейнае жыццё. Віктар ажыццявіў іх мару. Хаця не ўсё адразу складалася так, як хочацца. Ды ва ўсім ёсць плюсы. Ён, выпускнік, медаліст СШ № 1 г. Давыд-Гарадка, не прайшоў у выбраную вну. І пачаў працаваць лабарантам у сваёй жа школе. Год падрыхтоўкі, работы з вучнямі і ў педкалектыве даў свой вынік. На наступны год ён ужо цвёрда ведаў, што яму патрэбна ўзяць ад сістэмы адукацыі вну.

– Лічу, што гэта быў цудоўны вопыт. Калі ты працуеш яшчэ да паступлення, то зусім па-іншаму глядзіш на навучанне. ДУпэўнены, што і для чаго патрэбна, – дзеліцца педагог.

Таму для яго нават было нечаканасцю, калі на выпускным у БДУ ўручылі чырвоны дыплом. Пасля заканчэння хімфака Віктар ужо ведаў, што яго чакае месца настаўніка хіміі ў сваёй школе. А як жа інакш? Ён праходзіў практыку тут. І за гэты час зарэкамендаваў сябе як добры педагог. Таму прыйшоў ва ўстанову адразу на пасаду намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце.

– Было нязвыкла працаваць у калектыве, кіраваць настаўнікамі, якія яшчэ шэсць гадоў назад вучылі цябе, – гаворыць Віктар Мікалаевіч.

Так ён працаваў да 2004 года, потым перайшоў на пасаду намесніка дырэктара па навучальнай рабоце. Зараз у калектыве 56 чалавек. І да кожнага патрэбна знайсці свой падыход.

…З пятага класа Віктар ведаў, што стане настаўнікам. Толькі вось якога прадмета – вырашаў паступова. У шостым класе падабалася гісторыя. І настаўніца сказала яму: калі станеш настаўнікам гісторыі, то абавязкова будзеш дырэктарам. Але пачалі вывучаць гісторыю савецкага часу і жаданне адпала. Выбар стаяў паміж фізіка-матэматычным і хіміка-біялагічным напрамкам.

Пэўны ўклад у станаўленне свайго вучня аказалі настаўнік фізікі, дырэктар школы Канстанцін Іванавіч Сцяпура, настаўніца матэматыкі Галіна Гаўрылаўна Туравец, Мікалай Міхайлавіч Раўкач  і іншыя педагогі.

 Віктар Мікалаевіч вельмі любіць працаваць з дзецьмі. Асабліва ў профільных групах – 10-11 класы, дзе заматываваныя вучні, якія могуць рашаць заданні павышанага ўзроўню. СШ № 1 г. Давыд-Гарадка мае негалосны хіміка-біялагічны напрамак. Штогод ад трох да 7 чалавек выбіраюць медыцынскія вну. Бывала, што і па 11 чалавек станавіліся медыкамі. Таму на базе школы працуе міжшкольны факультатыў па хіміі і біялогіі, створаны рэсурсны цэнтр па гэтых жа прадметах.

– Ды, зразумела, прыемна, калі ідуць па тваім шляху, калі выбіраюць прадметы, якія ты выкладаеш. Але важна, каб пасля школы яны сустракалі з усмешкай, трывала ўсталяваліся ў жыцці і былі сапраўнымі людзьмі, – кажа Віктар Мікалаевіч.

На сваіх уроках настаўнік укараняе тэхналогіі вну, узроўневай дыферэнцыяцыі, інфармацыйныя. Нядаўна ў кабінеце дзякуючы спонсарству бацькоў з’явіўся SMART тэлевізар. Цяпер усе неабходныя для ўрока матэрыялы заліваюцца дома ў воблака і выкарыстоўваюцца на ўроку.  Адно з вынаходніцтваў настаўніка – уключаць музыку вучням у час выканання практычных, самастойных і нават кантрольных работ. Класічная музыка прысутнічае на ўроку. Яна гучыць фонам па ўзгадненні з дзецьмі: Бах, Ліст, Бетховен.

– Не рабіў глыбокі аналіз на ўплыў музыкі ў ходзе рашэння кантрольнай. Але перакананы, што яна дзейнічае не горш. У той жа час так прывіваю любоў дзецям да музыкі, знаёмлю з новым класічным творам, – дзеліцца вопытам педагог.

Калектыў папаўняецца маладымі педагогамі. І адміністрацыя школы, канешне, дапамагае ім у станаўленні. На першых парах пачынаючых настаўнікаў турбуе афармленне дакументаў, шматлікіх папак. Праходзіць год-два, тады яны ўжо пачынаюць задаваць пытанні па падыходзе да дзяцей.

– Нашы вну не дацягваюць у падрыхтоўцы педагагічных кадраў. Менавіта ў веданні свайго прадмета. Вядома, многае залежыць ад самога настаўніка. Але ў большасці гэта, на жаль, так. Ды і тое, што ў педагагічны ідуць не самыя лепшыя выпускнікі, бо моцных пужае заработная плата ў 400-500 рублёў, – гэта тое, над чым патрэбна задумацца. Раней настаўнік быў асобай, да якой цягнуліся не толькі вучні. Зараз сітуацыя канкрэтна змянілася. І калі для дзяўчыны я раю выбіраць прафесію настаўніка, то для юнака – не. Бо для галавы сям’і такая заработная плата – гэта недапушчальна. Хаця мужчына ў педагагічным калектыве вельмі патрэбен, – разважае настаўнік.

Сам Віктар Мікалаевіч прызнаецца, што калі б давялося выбіраць зноў, то, магчыма, змяніў бы прафесію. Але толькі выбраў бы блізкую да хіміі, біялогіі. Пэўна, стаў бы ўрачом. Але гэта ніяк не гаворыць пра тое, што чалавек не на сваім месцы. Проста ён – рознабаковая асоба, якой цікава развівацца, расці. Такім і павінен быць педагог, што пастаянна знаходзіцца ў пошуку сябе.

Сярод захапленняў Віктара Мікалаевіча – садова-паркавы дызайн. Ён закончыў курсы па гэтым напрамку і нават думае, што мог бы займацца ландшафтным дызайнам. У яго каля дома закладзены сапраўдны дэндрарый, у якім расце больш за 300 відаў раслін. Каля дома на месцы былога сметніка таксама закладвае парк рэдкіх раслін. Многія з іх ужо радуюць вока не толькі гаспадароў, а і ўсіх, хто жыве побач.

Віктар разам з Вікторыей выхоўвае дваіх дзяцей. Старэйшы сын у наступным годзе заканчвае 11 клас. Яму падабаецца фармацэўтыка, навуковая медыцына. Але хлопец пакуль у роздумах. Несумненна адно – ён таксама выбірае хіміка-біялагічны напрамак. Дачушка пакуль толькі ў чацвёртым класе і хоча стаць цырульнікам.

Таццяна СЕГЕН

Фота аўтара

 

←В Италии вспышка «болезни легионеров»: диагноз подтверждён у более чем 40 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика