З дапамогай пажылым грамадзянам
03.10.2018
—
Разное
У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» работнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных гімназіі горада Хойнікі наведалі інвалідаў, ветэранаў вайны, адзінокіх грамадзян і шматдзетныя сем'і горада.
Усім грамадзянам юныя выратавальнікі нагадалі нумары экстраных службаў, алгарытм выкліку выратавальнікаў, праверылі працаздольнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, дапамаглі сабраць яблыкі і арэхі ў садзе, падмесці дарожкі, прынесці з калодзежа вады і многае іншае.
Па інфармацыі РАНС.