Труп знайшлі ў лесе

Источник материала:  
03.10.2018 01:07 — Разное

З АПЕРАТЫЎНЫХ ЗВОДАК ТЫДНЯ:

Труп знайшлі ў лесе

Няўдачлівыя зладзеі

24 верасня былі затрыманы жыхары вёскі Ганцавічы. З тэрыторыі малочна-таварнай фермы № 1 ААТ «Бярозавец» Яны ўкралі 104 кілаграмы мукі і 84 кілаграмы азімага жыта, якія перавозілі на возе. Сума нанесенага гаспадарцы матэрыяльнага ўрону – 32 рублі 28 капеек.

Мука і жыта былі перададзены ў ААТ «Бярозавец», а ў адносінах да правапарушальнікаў складзены адміністрацыйныя пратаколы па ч. 1 арт. 10.5 КоАП РБ.

Буйны сусед

26 верасня па заяве жыхара Малькавіч узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 149 КК РБ у адносінах да жыхара Малькавіч Т. 1990 года нараджэння.

Мужчына быў судзімы ў сакавіку 2015 года па арт. 155 КК РБ (прычыненне цяжкага або меншцяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці). Пад час спрэчкі 29 чэрвеня ён нанёс заяўніку ўдары ў твар і па галаве.

Сур’ёзныя пагрозы

26 верасня ў міліцыю паступіла паведамленне жыхара Люсіна З., які расказаў, што ў Яго ўзнік канфлікт з аднавяскоўкай, пад час якога яна пагражала падпаліць яму дом. Праверку праводзіць РАУС.

Сын на маці – з кулакамі

28 верасня ў РАУС паступіла паведамленне жыхаркі Кукава. Жанчына расказала, што яе пабіў сын. Складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 2 арт. 9.1 КоАП.

Выкрадальнік брамак у Хатынічах

28 верасня ў РАУС звярнулася жыхарка Хатыніч Н., якая расказала, што з двара яе дома нехта ўкраў браму з металапрофілю. Гадзінай пазней у міліцыю паведаміла яшчэ адна жыхарка Хатыніч, у якой таксама ўкралі браму. Праверку праводзіць РАУС.

Аварыя з пацярпелымі

29 верасня ў РАУС паступіла паведамленне дыспетчара хуткай дапамогі аб тым, што на аўтадарозе Ганцавічы – Боркі здарылася ДТЗ з пацярпелымі. Праверку праводзіць аддзяленне ДАІ.

Труп знайшлі ў лесе

29 верасня ў лясным масіве бліз 3-га квартала Раздзялавіцкага лясніцтва ДЛГУ «Ганцавіцкі лясгас» пад час вышуковых мерапрыемстваў знойдзены труп мужчыны 1952 года нараджэння.

СВЯТЛАФОР ДАІ

За кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення затрыманы жыхар вёскі Вялікія Круговічы В., які кіраваў трактарам.

Зводкі чытала Вікторыя ПРЫКОТА.

(Visited 1 times, 1 visits today)

←Состоится выездное заседание постоянно действующей комиссии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика