Два чалавекі загінулі ў пажары ў магілёўскім інтэрнаце
02.10.2018 20:43
—
Разное
Фота: sk.gov.by
Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта высвятляе абставіны пажару, ад якога загінулі два чалавекі.
Пажар здарыўся ўдзень 2 кастрычніка ў жылым блоку аднаго з магілёўскіх інтэрнатаў.
Падчас змагання з агнём ратавальнікі вынеслі з пакоя непрытомную 45-гадовую жанчыну. Медыкі спрабавалі рэанімаваць яе, але жанчына памерла. Яшчэ трох чалавек, пацярпелых ад агню, даставілі ў магілёўскія лякарні. Пасля ліквідацыі пажару ў адным з пакояў каля вакна ратавальнікі знайшлі цела мужчыны.
Цяпер следчыя высвятляюць асобу загінулага мужчыны, а таксама прычыну пажару.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за прычыненне смерці па неасцярожнасці дзвюм асобам.