С областных «Дожинок» шумилинская делегация вернулась с «Кировцем»

Источник материала:  
01.10.2018 — Разное

С областных «Дожинок» шумилинская делегация вернулась с «Кировцем»

Дэлегацыя Шумілінскага раёна.

З “Дажынак” прывезлі “Кіравец”


У мінулую пятніцу дэлегацыя Шумілінскага раёна на чале з выконваючым абавязкі старшыні райвыканкама Алегам Быкавым прыняла ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі-2018”, які праходзіў у Верхнядзвінску. Шумілінцы прыехалі адтуль не з пустымі рукамі, а прывезлі сертыфікат і ключы ад трактара “Кіравец”.
Хаця пачыналася ўсё не вельмі радасна. Верхнядзвінск сустрэў гасцей заліўным дажджом і моцным ветрам, які літаральна зносіў палаткі. Так што многім “пашчасціла” вымакнуць у нітку. Але бліжэй да абеду распагодзілася, выглянула сонейка, і вуліцы пачалі напаўняцца народам і святочным настроем.
Праграма абласных дажынак сапраўды была дужа насычанай, нават не было магчымасці трапіць на ўсё, што адбывалася ў горадзе. Наша ж дэлегацыя пабывала на выставе ўзораў сельскагаспадарчай тэхнікі, выставе рэтрааўтамабіляў, пабачыла паказальныя выступленні па баявой і агнявой падрыхтоўцы ваеннаслужачых 103-й асобнай мабільнай гвардзейскай паветранай дэсантнай брыгады.
Не змаглі прапусціць мы і маляўнічую водную феерыю, якую правялі на Заходняй Дзвіне супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Паспелі зазірнуць на інтэрактыўныя пляцоўкі ДАІ і дэсантнікаў, паспытаць нацыянальныя стравы і напоі на этнападворках, дзе сваю кухню прадстаўлялі Беларусь, Расія і Латвія.
Афіцыйная частка свята па традыцыі складалася з урачыстага шэсця ўдзельнікаў “Дажынак”, цырымоніі ўручэння прэмій пераможцам спаборніцтваў і канцэрта.
На галоўнай плошчы Верхнядзвінска старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў вітаў удзельнікаў абласнога свята, дзякаваў за нястомную працу, за важкі каравай.
С областных «Дожинок» шумилинская делегация вернулась с «Кировцем»

Трактар «Кіравец» – спецыяльны прыз – прадстаўнік Санкт-Пецярбургскага трактарнага завода ўручыў на свяце кіраўніку ААТ “Прыазёрны мір” Васілю Дзяцко. Як аванс, як стымул для будучых працоўных набыткаў і перамог на сельскагаспадарчай ніве.

“Сёння мы выказваем словы вялікай удзячнасці ўсім, хто абраў сваёй прафесіяй самую неабходную для чалавецтва працу, – падкрэсліў М. М. Шарснёў. – Гэтая ўрачыстасць – своеасаблівы гімн хлебу, даніна прызнання заслуг тых, хто яго вырошчвае і ўбірае. Тут пануе асаблівая атмасфера, якая прасякнута глыбокай павагай і ўдзячнасцю ўсіх жыхароў рэгіёна да нашых земляробаў. Бо толькі хлебаробы ведаюць сапраўдны кошт укладзенай у зямлю працы”. Нягледзячы на складанае надвор’е, сёлета, зазначыў Мікалай Мікалаевіч, на Віцебшчыне сабралі 756 тысяч тон зерня, рэгіён першым у краіне выканаў дзяржаўны заказ па яго пастаўцы. Кіраўнік вобласці ўручыў дыпломы і прэміі лепшым камбайнерам, вадзіцелям, аграномам, трактарыстам. Некаторым гаспадаркам і ўстановам падарылі трактары Belarus-82, аўтамабілі Lada-21214, іншую тэхніку.

Удзел у «Дажынках» прымала не толькі дэлегацыя нашага раёна. Шуміліншчына была прадстаўлена на выставачным праекце “Віцебшчына ў мініяцюры”, што ладзіўся ў Верхнядзвінскай ДЮСШ, працай “Палац Грабніцкіх у Обалі”, а таксама на выставе-конкурсе “Дажыначны сноп”, выставе “Каравай-2018”, якія праходзілі ў Верхнядзвінскім раённым цэнтры культуры.
Наша шумілінская прыгажуня Таццяна Пясецкая, між іншым, спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, брала ўдзел у святочным канцэрце і выставе “Дажыначны сноп”. Акрамя гэтага, нашы хлопцы паспыталі свае сілы ў абласным спаборніцтве па рускім жыме штангі.
Верхнядзвінск перадаў эстафету “Дажынак” яшчэ аднаму заходняму рэгіёну Віцебшчыны – Браславу. А ў 2020 годзе свята працаўнікоў сяла прыме абласная сталіца – Віцебск.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №76 ад 02.10.2018 г.
Дэлегацыя Шумілінскага раёна.

←Открылся сезон охоты на лося, кабана, косулю, оленя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика