Нацыянальная тэатральная прэмія пачалася у Беларусi

Источник материала:  
01.10.2018 11:53 — Разное

У Мінску праходзiць V Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія».

Арганізатары Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія»: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.

Выканаўчай дырэкцыяй конкурсу з’яўляецца Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

Квіткі на спектаклі можна будзе набыць ў касах тэатраў і на сайце kupalauski.by.

Конкурс пачнецца з паказаў спектакляў секцыі музычных тэатраў, які пройдзе з 2 кастрычніка по 17 снежня. У ліку прэтэндэнтаў на ўзнагароды ў секцыі музычнага тэатра ў намінацыях «Лепшы оперны спектакль», «Лепшы спектакль балета», «Лепшы спектакль ў жанры аперэта, музычная камедыя, мюзікл», «Лепшая работа пастаноўшчыка ў музычным спектаклі» (рэжысёра/балетмайстра/харэографа), «Лепшая работа сцэнографа ў музычным спектаклі», «Лепшая жаночая роля ў музычным спектаклі», «Лепшая мужчынская роля ў музычным спектаклі» пастаноўкі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі («Багема», «Тоска», «Ор і Ора», «Каханне і смерць»), Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра («Трыстан і Ізольда», «Вясёлая ўдава», «Вішнёвы сад») і тэатра Генадзя Гладкова «Тэрыторыя мюзікла» («Недалёка ад нормы», «Жарсці па Цілю»).

У секцыі тэатра лялек, паказы спектакляў якіх пройдуць з 9 по 23 лістапада, будуць вызначаны «Лепшы спектакль тэатра  лялек», «Лепшая работа рэжысёра ў тэатры лялек», «Лепшая работа сцэнографа ў тэатры лялек», «Лепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра лялек», «Лепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра лялек». Семь спектакляў выйшлі ў фінал конкурсу: «Пансіён Belvedere» (аўтар і рэжысёр Матэа Сп’яцы) і «Калядная гісторыя» (аўтар інсцэніроўкі і рэжысёр-пастаноўшчык Ігар Казакоў) Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, «Пліх і Плюх» Данііла Хармса (рэжысёр Юрый Дзівакоў) Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек, «Сіняя-сіняя» Уладзіміра Караткевіча Магілёўскага абласнога тэатра лялек ў пастаноўцы Ігара Казакова, «Новая земля» Якуба Коласа Брэсцскага тэатра лялек у рэжысуры Аляксандра Янушкевіча, «Сёстры Грайі» Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка» (рэжысёр-пастаноўшчык Яўген Карняг), «Абяцанне на світанку» Рамэна Гары Гродзенскага абласного тэатра лялек ў пастаноўцы Чакчы Фроснокерса (Дзмітрыя Пятрова).

У конкурснай праграме секцыі тэатраў драмы, якая будзе праходзіць з 17 кастрычніка по 15 снежня, прадстаўлены спектаклі не толькі такіх прызнаных майстраў беларускай сцэны як – Мікалай Пінігін, Саўлюс Варнас, Сяргей Кавальчык, Генадзь Мушперт, Аляксандр Яфрэмаў, Якаў Натапаў і пастаноўкі вядомых тэатральных рэжысёраў Аляксандра Гарцуева, Аляксандра Козака, Наталлі Башавай і Таццяны Траяновіч, але і работы самых яркіх маладых рэжысёраў Беларусі: Дзмітрыя Багаслаўскага, Яўгена Карняга, Аляксандра Марчанкі, Юрыя Дзівакова, Віталя Краўчанкі, Кацярыны Аверкавай і Рамана Падалякі.

На Нацыянальную тэатральную прэмію ў 2018 годзе ў секцыі тэатра драмы прэтэндуюць наступныя спектаклі: «451 по Фарэнгейту» А.Шапіра паводле аповесці Р.Брэдберы Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра, «Бетон» Я.Карняга Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, «Шлюбная дамова» Э.Кішона, тэатральны праект«ТрыТфармаТ», «Ваша сястра і палонніца» Л.Разумоўскай  Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, «Вероника вырашае памерці» інсцэніроўка Н.Башавай паводле аднайменнага рамана П.Каэльё Тэатральнай майстэрні Наталлі Башавай (Камерны драматычны Тэатр), «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага Тэатра-студыі кінаакцёра УП «Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм», «Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава Беларускага Дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, «Жанчына мора» Г.Ібсена  Магілёўскага  абласнога драматычнага тэатра, «Зямля Эльзы» Я.Пуліновіч Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, «Ліпень» І.Вырыпаева Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, «Кар’ера доктара Рауса» В.Марціновіча Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, «Метад» Ж.Гальсерана Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра, «Опіум» В.Каралёва «Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», «Падводнікі» А.Курэйчыка Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горькага, «Радзіва Прудок» А.Горвата Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, «Рэвізор» М.Гогаля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, «Сіндром Медэі» Ю.Чарняўскай Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, «Смех ў цемры» паводле рамана У.Набокава «Камера абскура» Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, «Запалкі» К.Сцешыка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, «Кропкі на часавай восі» Д.Багаслаўскага Магілёўскага абласного тэатра драмы і камедыі ім. В.Дуніна-Марцінкевіча, «Тры сястры» А.Чэхава Драматычнага тэатра Беларускай арміі, «Чалавек з Падольска» Д.Данілава Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага театра.

Пераможцы конкурсу ў секцыі тэатра драмы будуць вызначаны па намінацыях: “Лепшы спектакль тэатра драмы”, “Лепшы спектакль тэатра драмы малой формы”, “Лепшая работа рэжысёра ў тэатры драмы”, “Лепшая работа сцэнографа ў тэатры драмы”, “Лепшая мужчынская роля ў спектаклі тэатра драмы”, “Лепшая жаночая роля ў спектаклі тэатра драмы”.

Конкурсная праграма секцыі эксперыментальных спектакляў, якая пройдзе з 17 кастрычніка па 11 снежня, прадстаўлена пастаноўкамі – “Бетон” (аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык Яўген Карняг) Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, «ДэкаДанс/Арыгамі» (харэограф-пастаноўшчык Вольга Скварцова) Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, «OEDIPUS» (Эдып) Сафокла (рэжысёр-пастаноўшчык Юрый Дзівакоў) Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра, “Сёстры Грайі” (аўтар і рэжысёр-пастаноўшчык Яўген Карняг) Мінскага абласнога тэатра лялек «Батлейка».

Паказ спектакляў паводле твораў сучасных беларускіх аўтараў (намінацыя “Лепшы спектакль па творы сучаснага беларускага аўтара”) пройдзе з 21 кастрычніка па 10 снежня. У секцыі прадстаўлены спектаклі “Час сэканд-хэнд” паводле аднайменнай кнігі Святланы Аляксіевіч (рэжысёр-пастаноўшчык – Валерый Анісенка) Мінскага абласнога драматычнага тэатра, «Дарожка мая…» монаспектакль Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі ў пастаноўцы Аляксандра Козака, “Ляцелі арэлі” К.Сцешыка Гомельскага гарадскога маладзёжнага тэатра (рэжысёр-пастаноўшчык – Дзяніс Паршын), “Опіум” В.Каралёва (рэжысёр-пастаноўшчык – Аляксандр Марчанка) “Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў “АРТ Карпарэйшн”, “Радзіва Прудок” А.Горвата Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў пастаноўцы Рамана Падалякі, “Скарына” М.Руткоўскага і С.Варнаса (рэжысёр-пастаноўшчык Саўлюс Варнас) Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, “Кропкі на часавай восі” Д.Багаслаўскага Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі ім. В.Дуніна-Марцінкевіча ў пастаноўцы Таццяны Траяновіч. 

У конкурснай намінацыі “Лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва” у гэтым годзе прадстаўлены пастаноўкі: “Лятучы карабель” М.Дунаеўскага Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, “Па шчупаковым загадзе” Л.Тарахоўскай Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, “Калядная гісторыя” Ч.Дзікенса Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек, “Старая чароўная казка” Д.Галубецкага Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра, «Шаша з левага чаравіка» А.Мальчэўскай Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек, “Па шчупаковым загадзе” Палескага драматычнага тэатра. Паказы спектакляў будуць адбывацца з 23 кастрычніка па 23 лістапада 2018 года.

←«Горячая линия» для молодых специалистов, прибывших в Смолевичский район

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика