Сцежка з трансфармацыяй
01.10.2018
—
Разное
У верасні на ўчастку тратуара па вул. Калесніка дзеля рамонтных работ паднялі асфальт. Рамонт правялі, канаву закапалі. Нават асфальтам накрылі, але не новым, а тымі самымі кавалкамі – проста паверх грунту.
Так ён і тырчыць па сёння, перашкаджае праехаць каляскам ды на веласіпедзе.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Фота аўтара.