Дзевяць жыццяў у 2018-м
Сёлета на Гомельшчыне колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей павялічылася. Многія скончыліся трагедыяй. Так, з пачатку 2018 года загінула дзевяць дзяцей (летась – 4). Апошні выпадак адбыўся 25 верасня ў Рагачоўскім раёне, дзе на пажары загінуў трохгадовы хлопчык. Высветлена, што дзіця было адно дома. Бацька быў на працы, а маці суправаджала старэйшых дзяцей у школу.
Дзеці не ўсведамляюць небяспеку, таму часцяком няшчасныя выпадкі адбываюцца менавіта з імі. Так, абавязак бацькоў па абароне правоў і інтарэсаў дзяцей замацаваны ў артыкуле 73 Кодэкса аб шлюбе і сям’і. Бацькі з’яўляюцца законнымі прадстаўнікамі сваіх непаўналетніх дзяцей і выступаюць у абарону іх правоў і законных інтарэсаў у адносінах з любымі асобамі і арганізацыямі, у тым ліку ў судах, без спецыяльных паўнамоцтваў.
Бацькам неабходна памятаць, што за пакіданне дзіцяці ў небяспечных умовах прадугледжана крымінальная адказнасць адпаведна артыкулу 159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Згодна з гэтым артыкулам прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
Хочацца нагадаць бацькам, што захоўваць запалкі і запальнічкі трэба ў недасягальным для дзяцей месцы. Навучыце дзяцей паведамляць вам пра выпадкова знойдзеныя запалкі. Калі дзіця праяўляе цікавасць да агню, гуляе з агнём, то патлумачце спакойна і цвёрда, што з ім трэба быць асцярожным. Паведаміце таксама, што ў час пажару нельга хавацца, а трэба хутка выбягаць на вуліцу ці балкон і клікаць дапамогу.
Беражыце сябе і сваіх блізкіх! Не пакідайце дзяцей без нагляду!
Падрыхтавала І. Гіленка,
па матэрыялах РАНС.