Моладзь за бяспеку

Источник материала:  
01.10.2018 — Разное

З 24 верасня па 12 кастрычніка ў раёне праходзіць прафілактычная акцыя “Моладзь за бяспеку”. Прымеркавана яна да дня стварэння Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавльнікаў-пажарных. На працягу акцыі выратавальнікі раскажуць пра сваю прафесію, важнасць ведаў пра бяспеку і пра сваіх памочнікаў.

На першым этапе актывісты арганізацыі і супрацоўнікі МНС наведаюць шматдзетныя сем’і, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, адзінокапражываючых пенсіянераў і інвалідаў, каб дапамагчы ў бытавых пытаннях і пытаннях бяспекі.

З 3 па 10 кастрычніка юныя выратавальнікі і работнікі РАНС накіруюцца ў госці да дзяцей у сацыяльныя прытулкі, дамы-інтэрнаты, агульнаадукацыйныя і іншыя ўстановы. Сваім равеснікам рабяты раскажуць пра арганізацыю, чым яна займаецца і як юныя выратавальнікі бавяць вольны час. Супрацоўнікі РАНС правядуць навучальныя заняткі па бяспецы жыццядзейнасці.

Трэці этап акцыі будзе праходзіць у месцах масавага знаходжання людзей.

Падрыхтавала І. Гіленка,

па матэрыялах РАНС.

←Маск заплатит $20 млн и покинет пост главы совета директоров Tesla, чтобы снять претензии к компании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика