Ствараць, захоўваючы спрадвечнае

Источник материала:  
28.09.2018 — Разное

Ствараць,  захоўваючы спрадвечнае
З АГРАСЯДЗІБАМІ лепш знаёміцца летам. Мы аб гэтым думаем, атрымліваючы асалоду глядзецца ў гладзь азярца і слухаючы цішыню наваколля. Гаспадар аграсядзібы «Варэнік» Мікалай Варэнік з задавальненнем расказвае, што прыцягвае турыстаў, якія спыняюцца ў іх пажыць ці адпачыць падчас выхадных. Яны таксама любяць слухаць прыроду, дыхаць свежым паветрам, пасядзець з вудачкай на возеры, прапахнуць дымам ад мангала, пасмакаваць нацыянальныя стравы, папарыцца ў лазні, адгарадзіцца ад мітусні, адасобіцца ў камфортных пакоях з пахам натуральнага дрэва, адчуць некранутасць прыроды.

Ствараць,  захоўваючы спрадвечнае

Мікалай і Ганна Варэнікі ў Старыне жывуць з 80-х. Сюды яны прыехалі на працу ў калгас «За мір». Пазней працавалі ў райцэнтры, але працягвалі жыць у сваім доме ў Старыне. Гэты ж участак, на якім разгарнулі аграсядзібу, атрымалі ў сельсавеце для вядзення ўласнай гаспадаркі.

Ствараць,  захоўваючы спрадвечнае

У Мікалая Ягоравіча ў сямейным бізнесе – свае абавязкі, звязаныя са справавытворчасцю, забеспячэннем рэкламы аграсядзібы, гаспадарчымі клопатамі. Яму ў многім дапамагае папярэдні вопыт работы кіраўніком. У Ганны Міхайлаўны – свае. Яна падтрымлівае парадак у жылых пакоях, сочыць за інтэр’ерам, гасцінна сустракае турыстаў, прысвячае ім час. Усе гэтыя клопаты – адзінае цэлае, агульная прыемная справа ў сямейным бізнесе. Для ўнучкі Ксеніі правесці канікулы на ўлонні прыроды ў бабулі і дзядулі – найлепшае, што можа быць.
Аграсядзібу «Варэнік» не міналі турысты з Расіі, ёсць пастаянныя кліенты з беларускіх гарадоў, якія прыязджаюць адпачыць сям’ёю. Ды і жыхары Стаўбцоўшчыны робяць тут заказы, калі патрэбна адсвяткаваць дзень нараджэння, хрэсьбіны.

Ствараць,  захоўваючы спрадвечнае

Захоўваючы спрадвечнае, гаспадары сядзібы ажыццяўляюць планы па яе развіцці і ўдасканаленні турыстычнага сэрвісу.
Святлана ЖЫБУЛЬ
Фота Васіля ЗЯНЬКО

←Очевидец: В минском метро столкнулись два поезда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика