У выхадныя дні ў Беларусі чакаецца першы снег

Источник материала:  
27.09.2018 12:58 — Разное
У выхадныя дні ў Беларусі чакаецца першы снег
Фота: pixabay.com

У выхадныя дні ў Беларусі чакаецца першы снег, інфармуе сайт sb.by. Сіноптыкі анансуюць чарговае пахаладанне. Уначы ў нядзелю амаль па ўсёй краіне магчымыя замаразкі — ад 0 да -4 градусаў.

У пятніцу ў начныя гадзіны прагназуецца ад +6 да +12 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +13 да +18 (а на поўдні і да +20). Пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень амаль па ўсёй Беларусі парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду (уначы моцны вецер будзе толькі на поўначы).

Уначы ў суботу ўжо будзе не больш за 8 градусаў цяпла (на паўночным усходзе магчымыя замаразкі — да 0...-2), удзень — ад +7 да +13 градусаў. Невялікія дажджы, а магчыма і мокры снег прагназуюцца на ўсходзе. У нядзелю будзе без ападкаў. Уначы пахаладае, а вось у дзённыя гадзіны чакаецца да +15 градусаў.

Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў пачатку наступнага тыдня.

←Белорусский парламент 5 октября может дать согласие на назначение Румаса премьер-министром

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика