На "Магілёўдрэве" жанчына атрымала апёкі больш за 60% цела

Источник материала:  
26.09.2018 09:27 — Разное
На "Магілёўдрэве" жанчына атрымала апёкі больш за 60% цела
Фота: 112.by

З'явіліся здымкі з месца выбуху на "Магілёўдрэве". Іх апублікавала прэс-служба МНС. Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 25 верасня ў 18:30 у лакафарбавальным цэху. Пацярпелі 6 чалавек, якіх шпіталізавалі з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці. Пажар, які пачаўся пасля выбуху, ліквідавалі ратавальнікі. Следчы камітэт займаецца расследаваннем абставін здарэння.

МНС паведамляе, што на момант выбуху ў цэху знаходзіліся майстар і 8 рабочых. Яны самастойна пакінулі будынак. Здарэнне адбылося ў фарбавальнай камеры, яго прычына пакуль невядомая. Разбураная сцяна цэха з сэндвіч-панэляў на плошчы 300 квадратных метраў, а таксама сама камера, выбітыя 6 аконных блокаў. Што да абсталявання, дык яно не пашкоджанае. Падкрэсліваецца, што спыненне цэха на працу ўсяго прадпрыемства не паўплывала.
 
З 6 пацярпелых чалавек у адной жанчыны апёкі больш за 60% цела, уначы яе прывезлі ў Мінск у гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Пацярпелай 57 гадоў. БЕЛТА дадае, што яна ў вельмі цяжкім стане. У сераду ў Мінск могуць перавесці яшчэ некалькіх пацярпелых падчас выбуху на прадпрыемстве ў Магілёве.

Як інфармуе партал tut.by, у Магілёў прыехаў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.

←Больше некуда идти. Белорусский рынок труда начинает схлопываться?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика