Уначы ў Мінску затрымалі п'янага байкера, на яго склалі 6 пратаколаў
26.09.2018 11:06
—
Разное
Фота: ДАІ
Уначы ў Мінску затрымалі п'янага байкера. Здарэнне адбылося на вуліцы Карла Лібкнехта. ДАІшнікі звярнулі ўвагу на матацыкл, які рухаўся без уключанага святла, у матацыкліста не было шлема. Яго спынілі. Затрыманы быў п'яны (у крыві выявілі 1,3 праміле), а ў яго багажы было піва. Высветлілася, што ў парушальніка няма правоў на кіраванне транспартным сродкам. На яго склалі 6 пратаколаў, інфармуе "Беларусь сегодня" са спасылкай на ДАІ.