У Мінску сутыкнуліся тралейбус і два аўтобусы
26.09.2018 08:05
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: МНС
У Мінску на прыпынку грамадскага транспарту сутыкнуліся тралейбус і два аўтобусы. Здарэнне адбылося ўдзень 25 верасня на Кальварыйскай вуліцы. Як інфармуе інфармагенцтва "Мінск-навіны" са спасылкай на сталічнае ДАІ, на прыпынку знаходзіліся аўтобусы маршрутаў № 40 і № 78, заканчвалася пасадка пасажыраў, калі пад'ехаў 44-ы тралейбус. Увагу кіроўцы апошняга, відаць, нешта адцягнула і ён дапусціў сутыкненне з аўтобусам, які стаяў наперадзе. Ад удару аўтобус зрушыўся і сутыкнуўся з іншым аўтобусам.
Вядома, што ў выніку ДТЗ пацярпела 76-гадовая пасажырка тралейбуса, яна стукнулася каленам.