З'явіліся новыя падрабязнасці пра выбух на "Магілёўдрэве"

Источник материала:  
26.09.2018 08:21 — Разное
З'явіліся новыя падрабязнасці пра выбух на "Магілёўдрэве"
Фота: svaboda.org

З'явіліся новыя падрабязнасці пра выбух на "Магілёўдрэве", які адбыўся ў аўторак у 18:30. Было вядома, што пацярпелі  6 чалавек (4 мужчыны і 2 жанчыны). Іх шпіталізавалі, большасць пацярпелых знаходзіліся ў рэанімацыі. Ёсць звесткі, што "Магілёўдрэў" часова быў адключаны ад электрычнасці.

Следчы камітэт паведамляе ў Telegram, што яго супрацоўнікі працуюць на месцы здарэння. Адбылося яно ў лакафарбавальным цэху прадпрыемства. Пасля выбуху пачаўся пажар, які ліквідавалі ратавальнікі. У цэху знаходзіліся шэсць рабочых. Усе яны атрымалі пашкоджанні рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваныя.

Следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння, апытваюць відавочцаў, службовых асобаў.

←В Беларуси с 1 октября курить станет еще дороже

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика