У Рэчыцы шукаюць зламысніка, які ўначы страляў у акно жылога дома
25.09.2018 21:23
—
Разное
Фота: pixabay.com
У Рэчыцы шукаюць зламысніка, які ў гадзіну ночы страляў з пнеўматыкі ў акно на сёмым паверсе шматкватэрнага жылога дома. У той момант у пакоі гарэла святло. Шкло трэснула, але на аскепкі не разляцелася. Як адзначае сайт sb.by, ніхто з людзей не пацярпеў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "хуліганства".
У рэчыцкай міліцыі кажуць, што дагэтуль падобных здарэнняў у горадзе не было.