Мясцовае кіраванне

Источник материала:  
25.09.2018 — Разное

“За любімую Беларусь”, “Кветкі Перамогі”, “Мы грамадзяне Беларусі!”, “Ветэран жыве побач”, “Аднаўленне святынь Беларусі”, “Моладзь за чысціню гарадоў і сёл” — гэта далёка не поўны пералік акцый грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, накіраваных на патрыятычнае выхаванне моладзі. Зразумела, што работа ў гэтым напрамку не абмяжоўваецца толькі названымі акцыямі, справамі і імпрэзамі, якія ладзіць БРСМ самастойна і сумесна з іншымі структурамі, што працуюць з моладдзю і для моладзі. Пра гэта распавяла першы сакратар Глускага райкама БРСМ Юлія Стаўская на чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў, якая праходзіла на мінулым тыдні. Пытанне аб патрыятычным выхаванні моладзі ў сучасных умовах было першым у парадку дня. Раённую моладзевую арганізацыю складаюць 45 пярвічак агульнай колькасцю 525 чалавек, гэта 36 працэнтаў ад усёй моладзі раёна. Актыўна працуюць у раёне Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя (у яе ўваходзяць каля 460 акцябрат і 670 піянераў) і Беларуская моладзевая грамадская арганізацыя ратаўнікоў-пажарных (налічвае больш за 1 200 чалавек). У планы і праграмы дзейнасці гэтых грамадскіх аб’яднанняў уключаны ўрокі мужнасці, сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, тэматычныя выставы, экскурсіі. Патрыятычнае выхаванне вядзецца не толькі словамі, але і справамі: пры школах дзейнічаюць валанцёрскія атрады, якія супрацоўнічаюць з сацыяльнымі ўстановамі, дапамагаюць састарэлым, адзінокім, нямоглым, ветэранам вайны і працы. Актывісты БРСМ, школьнікі і працоўная моладзь, прыбіраюць тэрыторыі вакол помнікаў і воінскіх пахаванняў, дапамагаюць каля храмаў, садзяць лес, удзельнічаюць у суботніках і іншых працоўных акцыях, актыўна праяўляюць сябе ў творчых і інтэлектуальных конкурсах, спартыўных спаборніцтвах. Усё гэта спрыяе фарміраванню грамадзянскай самасвядомасці моладзі праз канкрэтныя карысныя сумесныя справы.

Працяг матэрыяла чытайце ў газеце № 72 ад 25 верасня 2018 года.

←3-летний малыш погиб на пожаре в Рогачёвском районе. Что стало причиной трагедии – репортаж СТВ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика