У ноч на 26 верасня ў Беларусі месцамі чакаюцца замаразкі

Источник материала:  
25.09.2018 12:45 — Разное
У ноч на 26 верасня ў Беларусі месцамі чакаюцца замаразкі
Фота: pixabay.com

26 верасня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет

Уначы ападкаў пераважна не чакаецца, удзень па паўночным захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, заходні ўмераны, днём парывісты, па паўночна-заходняй частцы — моцны парывісты. 

Уначы слупок тэрмометра пакажа 1-6 градусаў цяпла, месцамі чакаюцца замаразкі да 0...-3. Удзень паветра прагрэецца да 9-15 вышэй за нуль.

←Банк ВТБ выступит стратегическим партнером бизнес-конференции "Взрывные продажи 6.0"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика