Брэсцкі хлопчык на цацачнай машыне збіў пенсіянерку і зламаў ёй руку (відэа)
24.09.2018 08:16
—
Разное
Кадр з відэа
Незвычайнае здарэнне адбылося ў Брэсце. Пенсіянерка стала ахвярай... цацачнай машыны.
Як паведамляе тэлеканал АНТ, на дзіцячай пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра на цацачнай машыне катаўся хлопчык.
Калі хлопчык паехаў на аўтамабілі заднім ходам, то ўрэзаўся ў жанчыну з кійком. Ад удару яна павалілася і зламала руку. Гэты інцыдэнт трапіў на вулічныя відэакамеры.
Дактары дапамаглі пенсіянерцы. А брэсцкая міліцыя цяпер шукае хлопчыка і яго бацькоў.