У Брэсце ўжо тыдзень шукаюць зніклую 26-гадовую дзяўчыну

Источник материала:  
23.09.2018 14:29 — Разное
У Брэсце ўжо тыдзень шукаюць зніклую 26-гадовую дзяўчыну
Фота: ПВА "Анёл"

У Брэсце ўжо тыдзень шукаюць знікную 26-гадовую дзяўчыну. Як паведамляе ў сацыяльных сетках пошукава-выратавальны атрад “Анёл”, Юлія Юхнік позна ўвечары 16 верасня з’ехала на ровары невядома куды і потым знікла. Раніцай 17 верасня яе ровар знайшлі на вуліцы Кароткай, а саму дзяўчыну — не.

Прыкметы Юліі: рост 162-165 см, хударлявая, вочы карыя, валасы цёмныя, фарбаваныя. Была апранутая ў камуфляжныя майку і штаны, у шэрую масцерку і басаножкі бардовага колеру.

Усіх, хто мае інфармацыю пра дзяўчыну, просяць патэлефанаваць у ПВА “Анёл” (+375 33 698 94 27) або ў міліцыю па нумары 102.

←Беларусь рассматривает Саудовскую Аравию как важного партнера в регионе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика