УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей» сумесна з ДУК «Карэліцкая раённая бібліятэка» і ДУ «Карэліцкі цэнтр культуры і народнай творчасці» правялі круглы стол «Гродзенская вобласць: мінулае, сучаснасць і будучыня».
Навуковы супрацоўнік музея М.У. Беленава вяла дыялог з навучэнцамі 10 класа УА «Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы» аб гісторыі сацыяльна-эканамічнага і культурнага развіцця Гродзеншчыны.
Для ўдзельнікаў мерапрыемства таксама была прадстаўлена выстава літаратуры «Гродзенская вобласць: ад мінулага да сучаснасці», а таксама прадэманстраваны відэафільм аб дасягненнях Гродзенскай вобласці.
У сувязі з юбілеем утварэння КПЗБ была асвечана тэма барацьбы камуністаў і камсамольцаў Заходняй Беларусі супраць Польшчы.
Тэкст и фота прадастаўлены Карэліцкім раённым краязнаўчым музеем