На канцэртных пляцоўках фестывалю ў Воранава

Источник материала:  
22.09.2018 — Разное

На канцэртных пляцоўках фестывалю ў Воранава

У святочнай праграме вясёлага карнавалу сярод мноства гандлёвых пляцовак, выстаў і розных забаваў значнае месца было нададзена і канцэртам творчых калектываў Гродзеншчыны. Першымі сваё майстэрства перад гледамі паказалі артысты народнага ансамбля беларускай песні “Медуніца” Шчучынскага раёна. Потым песень перазвоны падхапіў амаль на гадзіну часу народны ансамбль народнай песні і музыкі “Лявоны”. Пажадаўшы напрыканцы свойго бліскучага выступу ўсім гледачам веры, радасці і любові, воранаўскія хлопцы-песняры саступілі месца на эстрадзе ансамблю “Варажэя” з аграгарадка  Ліпнішкі Іўеўскага раёна. Дзявочы квартэт публіка ўспрыняла цёпла і аддзякавала выканаўцам доўгімі апладысментамі. Вялікі поспех у гледачоў мелі і музыкі з ансамбля “Гудскі гармонік” Лідскага раёна.

 Але песенная феерыя на гэтым не заканчваецца. Яшчэ адбудуцца канцэрты артыстаў народнай эстраднай студыі “Ліда-мюзікл” і творчых гасцей з Мінска — арт-групы “Беларусы”. Усім смачнай вячэры, а пасля — на стадыён, на сустрэчу з песняй! 

←Посмотрите, как толпы людей встречали Папу Римского в Вильнюсе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика