У нядзелю будзе халаднавата, з дажджамі і парывістым ветрам

Источник материала:  
22.09.2018 16:35 — Разное
У нядзелю будзе халаднавата, з дажджамі і парывістым ветрам
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У бліжэйшыя суткі, 23 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы дажджы прагназуюцца на ўсходзе краіны, удзень — у асобных раёнах, а месцамі магчымыя навальніцы.                          

Вецер будзе заходні 6-11 метраў за секунду, з парывамі да 14 м/с, удзень месцам па паўночным захадзе да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў цяпла, удзень будзе 12-18 цяпла, паведамляе рэсурс pogoda.by

У панядзелак надвор’е пагоршыцца — дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны, вецер узмацніцца, месцамі да 22-27 м/с

←В воскресенье 23 сентября снова подорожает топливо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика