У Столінскім раёне пад мікрааўтобус трапіў і загінуў раварыст
21.09.2018 10:47
—
Разное

Фота: http://gaibrest.by
У Столінскім раёне пад мікрааўтобус трапіў і загінуў 71-гадовы раварыст. Як інфармуе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося раніцай 20 верасня ў вёсцы Альшаны. "Фольксваген Транспарцёр", якім кіраваў 41-гадовы мясцовы жыхар, абганяў раварыста, а той у гэты момант вырашыў павярнуць налева і трапіў пад колы мікрааўтобуса. Мужчына памёр па дарозе ў бальніцу. Па факце здарэння праводзіцца праверка.