Выязны прыём грамадзян правёў старшыня дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў

Источник материала:  
20.09.2018 — Разное
Выязны прыём грамадзян правёў на гэтым тыдні старшыня дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў.  Ён адзначыў, што не было пытанняў, якія патрабавалі вырашэння на ўзроўні рэспубліканскіх органаў кіравання. Напрошваецца выснова, што службы райвыканкама знаходзяцца на сваім месцы, усе пытанні вырашаюцца штодзённа ў належным парадку, як і павінна быць.

Выязны прыём грамадзян правёў старшыня дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў

“Калі б пытанні ўзніклі, то, як правіла, сістэмнага плана, па рэгуляванні зямельных адносін, - сказаў Андрэй Анатольевіч – Але што датычыць нормаў закона, то пытанняў не ўзнікае, бо ёсць пакрокавы механізм, прадугледжаны ўсе этапы стадыі выканання працэдур. Абсалютная большасць працэсаў ажыццяўляецца ў электронным выглядзе. Пытанні, якія ўсё ж узнікаюць у людзей, звязаны з наяўнасцю нейкіх нявырашаных канфліктаў паміж суседзямі. А калі гэта так, то па вялікім рахунку, калі людзі не разбяруцца самі паміж сабой, то, як паказвае практыка, ніякі дзяржаўны орган не вырашыць гэту праблему. Задача дзяржаўнага органа – вырашыць пытанне ў рамках, пры строгім выкананні нарматыўных прававых актаў”.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←«Мы присутствуем при окончательных похоронах мессианских притязаний русской церковной иерархии»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика