З'явілася відэа аўтааварыі ў Мінску каля станцыі метро "Грушаўка"
19.09.2018 16:22
—
Разное
Фота Рамана Пратасевіча, Еўрарадыё
З'явілася відэа аўтааварыі ў Мінску каля станцыі метро "Грушаўка" на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Шчорса. Здарэнне адбылося раніцай 18 верасня. Як інфармавала Еўрарадыё, пасля сутыкнення з "Мерсэдэсам" "Аўдзі" наляцела на аварыйны выхад каля ўваходу ў метро (яго яшчэ называюць "вентыляцыйным кіёскам"). На відэа відаць, што "Мерсэдэс" перабудоўваўся з трэцяй паласы на першую, па якой і ехала "Аўдзі".
Міліцыя паведаміла, што кіроўца "Аўдзі" не мае правоў кіроўцы. Дзяўчына, якая ехала ў легкавіку ў якасці пасажыра, атрымала траўмы, яе шпіталізавалі.