Кіроўцу "Аўдзі", якога ў Мінску спынялі стралянінай, аштрафавалі

Источник материала:  
19.09.2018 17:54 — Разное
Кіроўцу "Аўдзі", якога ў Мінску спынялі стралянінай, аштрафавалі
Фота: ont.by

Кіроўцу "Аўдзі", якога ў Мінску спынялі стралянінай, аштрафавалі. Пра гэта ў Facebook паведаміла прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова. 19 верасня адміністрацыйную справу разглядаў суд Фрунзенскага раёна сталіцы. 65-гадовага мужчыну прызналі вінаватым у непадпарадкаванні законнаму патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў. Штраф склаў 45 базавых велічынь ці 1102 рублі 50 капеек.

Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўдзень 18 верасня. На трасе Мінск — Маладзечна "Аўдзі" з расійскімі нумарамі не спынілася на патрабаванне даішнікаў, пачалася пагоня. Аднак каля Заслаўля аўтамабіль ДАІ "з тэхнічных прычын" спыніў пераслед.

У Мінску на вуліцы Ціміразева парушальніка сустрэў іншы экіпаж ДАІ. Але кіроўца "Аўдзі" і не думаў спыняцца, на аўтапаркоўцы гандлёвага цэнтра "Карона" паехаў па тратуары да ўваходу ў станцыю метро "Маладзёжная". Адзін з даішнікаў паспрабаваў спыніць машыну стрэламі з табельнай зброі. Але легкавік вырваўся на Кальварыйскую вуліцу, пасля — на вуліцу Жудро. Там "Аўдзі" заехала на сустрэчную паласу руху, дзе сутыкнулася з іншымі аўтамабілямі. У гэты момант пад'ехалі і машыны ДАІ, кіроўцу затрымалі. Ён, дарэчы, не змог патлумачыць свае дзеянні. Мужчына быў цвярозы. Вядома, што ён — грамадзянін Беларусі. У яго ёсць пасведчанне кіроўцы адпаведнай катэгорыі.

←Ставка рефинансирования сохраняется на уровне 10 процентов годовых

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика