Беларусы везлі з Расіі 1000 літраў спірту, і міліцыя спачатку яго не знайшла

Источник материала:  
19.09.2018 19:11 — Разное
Беларусы везлі з Расіі 1000 літраў спірту, і міліцыя спачатку яго не знайшла
Фота: uvd-mo.gov.by

Два 30-гадовыя жыхары Маладзечна прывезлі з Расіі 1000 літраў спірту. Міліцыя за імі сачыла з лета і чакала гэты транспарт (была аператыўная інфармацыя, што мужчыны нелегальна гандлююць алкаголем, асцярожна падбіраюць кліентаў). Але калі ўначы ў Барысаўскім раёне быў спынены мікрааўтобус "Форд-Транзіт", у ім нічога не было. Аднак кантрабандыстаў выдаў устойлівы пах спірту ў салоне. Высветлілася, што схованка была абсталяваная ў прасторы паміж дахам і столлю. Там знайшлі 200 5-літровых пластыкавых каністраў з вадкасцю. Яе адправілі на экспертызу.

Прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці адзначае, што па выніках экспертызы маладзечанцам могуць прызначыць штраф да 100 базавых велічынь (2450 рублёў).

←Президент Украины приглашен на саммит глав государств СНГ в Душанбе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика