В кафе «Папараць-кветка» не только вкусно, но и уютно!

Источник материала:  
19.09.2018 — Разное

“Кафэ “Папараць-кветка” стала яшчэ больш прывабным! Завітаўшы сюды паабедаць, былі прыемна здзіўлены чарговым пераўтварэннем у інтэр’еры! А калі свабодна, заўсёды выбіраем аранжавую канапу!” В кафе «Папараць-кветка» не только вкусно, но и уютно!

Такія водгукі давялося пачуць ужо ад многіх наведвальнікаў кропкі грамадскага харчавання. І, сапраўды, кафэ набыло больш сучасны выгляд. Стварылі ж яго шляхам заніравання месцаў адпачынку ўздоўж акна і ўстаноўкі зручных мяккіх канап ярка-аранжавага колеру. У адной такой зоне размесціцца невялікая кампанія. Па-ранейшаму тут можна паабедаць і за звычайным сталом.

Таксама райспажыўтаварыства рэалізавала і сваю даўнюю задуму стварэння ў кафэ дзіцячай зоны. Яна хоць і невялікая, але прывабная, спецыяльна набытая мэбля разлічана для юных наведвальнікаў, а вясёлы малюнак на сценах уздымае настрой.

– Стараемся не адставаць ад моды, тым больш што гэтая кропка карыстаецца ва ўшачан папулярнасцю. І прыемна чуць водгукі кшталту: “У вас не горш, чым у горадзе”. Толькі хочацца, каб усе нашы наведвальнікі цанілі і беражліва адносіліся да таго, што мы ствараем для іх, – адзначае начальнік аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства Т.Глінская.В кафе «Папараць-кветка» не только вкусно, но и уютно!

Між тым, ушацкія кааператары стараюцца, каб спажыўцам было не толькі зручна і камфортна, але і смачна. У планах “Папараць-кветкі” – парадаваць наведвальнікаў навінкамі ў меню.

Вольга КАМАРКОВА.

←В России создадут сотовую сеть для силовиков и чиновников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика