Мінскага эксгібіцыяніста затрымалі дзякуючы тэлефанаванням гараджан
19.09.2018 15:13
—
Разное
Фота: VistaNews.ru
Дзякуючы тэлефанаванням мінчукоў міліцыя змагла затрымаць экгібіцыяніста. Як паведамляла Еўрарадыё, каля тыдня таму мужчына дэманстраваў палавыя органы ў салоне грамадскага транспарту.
Міліцыя ўдакладняе, што здарэнне адбылося ў салоне тралейбуса 20-га маршруту, які рухаўся па вуліцы Маякоўскага. Мужчына паказваў свае палавыя органы 21-гадовай жыхарцы сталіцы.
Калі інфармацыя пра яго з'явілася ў СМІ, у міліцыю было шмат тэлефанаванняў. Аднак толькі адно з іх пацвердзілася.