Цяжарная жанчына пасля ДТЗ у Верхнядзвінскім раёне страціла дзіця

Источник материала:  
19.09.2018 11:40 — Разное
Цяжарная жанчына пасля ДТЗ у Верхнядзвінскім раёне страціла дзіця
Фота: ДАІ Віцебска

У Верхнядзвінскім раёне ў ДТЗ трапіла цяжарная жанчына. У выніку яна страціла дзіця, піша tut.by са спасылкай на ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама. Здарэнне адбылося 7 верасня ў 19.30. 

20-гадовая цяжарная жыхарка аграгарадка Валынцы ехала на "Опелі" і каля вёскі Сакалоўшчына не справілася з кіраваннем. Аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся.

Жанчына была на 39-м тыдні цяжарнасці. У аўтааварыі яна атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці і была шпіталізаваная. 8 верасня медыкі канстатавалі гібель дзіцяці.

←В Минске BMW X5 сбил на переходе двух пешеходов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика