У Светлагорску сапёраў выклікалі размініраваць... нямецкі кіслародны балон
19.09.2018 13:03
—
Разное
Фота: ranak.me
Падчас пракладкі вадаправода ў завулку Лазо ў Светлагорску рабочыя наткнуліся 18 верасня на падазроны прадмет. Як паведамляе ranak.me, прадмет тырчаў з зямлі толькі часткова і звонку быў падобны да боепрыпаса часоў Другой Сусветнай вайны.
Нечаканая знаходка трапілася рабочым каля 15-й гадзіны. На месца здарэння выклікалі міліцыю і сапёрна-піратэхнічную групу вайсковай часці 5527.
Сапёры, якія прыбылі на выклік, каля 19-й гадзіны дасталі прадмет з зямлі. Выявілася, што гэта кіслародны балон часоў Другой сусветнай. Таксама ў гэтым месцы знайшлі каску, прабітую куляй.
Спецыялісты прайшліся з металашукальнікам па прылеглай тэрыторыі, але нічога небяспечнага не знайшлі.