Субота ў Беларусі будзе дажджлівая, нядзеля — пераважна без ападкаў
Фота: pixabay.com
У суботу, 15 верасня, надвор'е ў Беларусі будзе пераважна хмарнае, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па паўднёвым захадзе, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У асобных раёнах Брэстчыны ўначы, а месцамі па краіне і ўдзень чакаюцца моцныя дажджы. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.
Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў, слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе ад +6 па поўначы краіны да +16 па поўдні. Удзень яна павысіцца да 13-19 цяпла, па паўднёвым усходзе чакаецца +20...+26 градусаў.
16 верасня будзе пераважна без ападкаў. Толькі ўначы ў асноўным па ўсходзе Беларусі, а ўдзень у асобных раёнах Віцебшчыны і Магілёўшчыны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі па ўсходзе ўначы магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, заходні ўмераны, днём парывісты.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа ад 6 да 13 вышэй за нуль, удзень падымецца да 14-21 цяпла.