Знайшоўся 11-гадовы хлопчык, якога шукалі ў Барысаве
14.09.2018 14:11
—
Разное
Станіслаў Зарубіцкі. Фота: атрад "Анёл"
У Барысаве знайшоўся 11-гадовы Станіслаў Зарубіцкі, якога шукалі з учорашняга дня. Як піша tut.by са спасылкай на пашукова-ратавальны атрад "Анёл", каля 12-й гадзіны хлопчыка заўважыла на прыпынку мясцовая жыхарка.
"З хлопчыкам усё ў парадку. Паводле папярэдніх даных, дзіця начавала ў прыяцеля", — паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Яўген Сачак.
Хлопчык знік увечары 13 верасня. Каля 17-й гадзіны ён выйшаў са школы і адправіўся ў гурток у школе мастацтваў, але там не з'явіўся. Яго шукалі сваякі, міліцыя і валанцёры з пашукова-ратавальнага атрада "Анёл".