Люблю цябе, мой край!

Источник материала:  
14.09.2018 — Разное

Люблю цябе, мой край!Люблю цябе, мой край!
Люблю твае лясы, азёры, рэкі,
Вяснянак-прыдняпранак гожы стан.
Зямля мая, каханая навекі,
Ты ў нашых сэрцах, дзіўная краса.
Не знойдзеш даражэй на белым свеце
Тваіх пявучых пушчаў і гаёў.
Нясе над светам красавіцкі вецер
Хор звонкіх прыдняпроўскіх салаўёў.
Люблю, мой край, твае палі і нівы,
I твой руплівы клапатлівы люд.
Тут кожны сваёй працаю шчаслівы,
Тут родны дом мой, мой шчаслівы кут.
Па-людску тут і стрэцяць, і прывецяць,
I пачастуюць з шчодрасцю славян.
I лодку дружбы прыдняпроўскі вецер
Пагоніць у Сусветны акіян.
О, краю мой над Лоевай гарою,
Край над дняпроўскай хваляй векавой!
Тут над магілай брацкаю герояў
Стаіць салдат на варце баявой…
Алесь Кукара.

←На журфаке новый замдекана – 30-летний преподаватель и работник ИАЦ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика