У Верхнядзвінскім касцёле адзначылі парафіяльнае свята

Источник материала:  
14.09.2018 — Разное
>

У Верхнядзвінскім касцёле адбылося парафіяльнае свята. Адзначаецца яно ў дзень нараджэння Багародзіцы,  у гонар якой названа святыня. 

У Верхнядзвінскім касцёле адзначылі парафіяльнае свята

— Нашаму храму пашанцавала, – сказаў напачатку ўрачыстасці пробашч касцёла Аляксандр Грыцкевіч. – Наш парафіяльны фэст адбываецца падчас збору ўраджаю, выспявання пладоў зямлі, яркіх восеньскіх кветак. І свята называецца Маці Божай Сеўнай, якой молімся, дзякуючы за хлеб на стале і просячы аб благаславенні на будучую сяўбу. Такім чынам, адзначаем наша парафіяльнае свята ўраджаю, якое ў год правядзення ў раёне абласных “Дажынак” набывае асаблівы змест. Просім Багародзіцу аб апецы і дапамозе ў гэту адказную пару, шчаслівым ажыццяўленні задум.

У Верхнядзвінскім касцёле адзначылі парафіяльнае свята

У Верхнядзвінскім касцёле адзначылі парафіяльнае свята
Варта адзначыць, што вернікі на чале з пробашчам таксама старанна рыхтуюцца да агульнага вялікага мерапрыемства: збіраюць сродкі і вядуць рамонт храма і парафіяльных пабудоў, наводзяць парадак на тэрыторыі.
Асаблівасць свята адчувалася і ва ўбранні касцёла, і ў прыгожых спевах, і ў атмасферы добразычлівасці, і ў шматлюднасці супольнай малітвы. Здавалася, усе фарбы верасня былі сабраны тут: кветкі палымнелі на восеньскіх клумбах, упрыгожвалі касцёл і асабліва шчодра акружалі алтар Божай Маці, якая сама ўвасабляе хараство і багацце душы. А ў цэнтры святочнага ўбранства красаваўся сноп са збажыны новага ўраджаю – сімвал хлеба, якім жывіцца чалавек.

У Верхнядзвінскім касцёле адзначылі парафіяльнае свята

У Верхнядзвінскім касцёле адзначылі парафіяльнае свята

У Верхнядзвінскім касцёле адзначылі парафіяльнае свята

Удзячныя Святой Заступніцы за яе любоў і ласку, у касцёл сабраліся вернікі з Верхнядзвіншчыны і іншых парафій. Разам маліцца аб дараванні міру і супакою роднай зямлі і ўсяму свету, аб плёну ў працы і ўрадлівасці зямлі, аб дабрыні і ўзаемапаразуменні паміж людзьмі, аб хрысціянскім выхаванні дзяцей у храм прыбылі Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі ксёндз-прэлат Францішак Кісель, святары з іншых прыходаў.
У сваёй прамове да вернікаў выхадзец з Верхнядзвінскай парафіі ксёндз Ігар Колзун падкрэсліў, што пакланенне Божай Маці, просьбы аб заступніцтве і падтрымцы ў розных патрэбах маюць вялікае значэнне для чалавека. Вельмі важна трымацца гэтай мацярынскай апекі, чэрпаючы з яе моц, маральную падтрымку і аддаючы ёй свае клопат і любоў.

У Верхнядзвінскім касцёле адзначылі парафіяльнае свята

У Верхнядзвінскім касцёле адзначылі парафіяльнае свята

У Верхнядзвінскім касцёле адзначылі парафіяльнае свята
Традыцыяй свята стала асвячэнне зерня новага намалоту з малітвай аб багатым ураджаі і плёну ў працы для хлебаробаў.
Пасля святочнай Імшы адбылася ўрачыстая працэсія. Затым вернікі сабраліся на музычны канцэрт і сцэнкі, падрыхтаваныя дарослымі і маленькімі ўдзельнікамі свята. А прыемным завяршэннем яго стаў пачастунак з мукі і пладоў новага ўраджаю, якім парафіяне шчодра дзяліліся з усімі гасцямі святыні.
С. ДЗВІНСКАЯ.
Фота аўтара.

←Посол Молдовы: «Предостерегаю всех – очень осторожно пейте молодое вино»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика