Разанцаўцы выбіраюць раёнку

Источник материала:  
13.09.2018 — Разное

Разанцаўцы выбіраюць раёнку

Жыхары аграгарадка Разанцы прыярытэтным выданнем для сябе лічаць раённую газету «Святло Кастрычніка». Перавагу нашаму выданню аддаюць 137 падпісчыкаў. І немалая заслуга ў гэтым начальніка названага аддзялення паштовай сувязі Таццяны Шахавай.

Трынаццаць гадоў Таццяна Мікалаеўна займаецца паштовай дзейнасцю. Пачынала аператарам гарадскога аддзялення паштовай сувязі, а потым была прызначана на цяперашнюю пасаду.

Разанцаўцы выбіраюць раёнку

На новым месцы работы Таццяна Мікалаеўна стала паказваць добрыя вынікі. Яна заўсёды выконвае прагнозныя лічбы па падпісцы на перыядычныя выданні. Іх агульны тыраж у паштовым аддзяленні сувязі складае 386 экзэмпляраў. Дабівацца гэтага ёй дапамагаюць добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў і ўменне працаваць з людзьмі. У кожную падпісную кампанію разам з паштальёнам Любоўю Рэзнікавай яна заходзіць у дамы аднавяскоўцаў і прапаноўвае зрабіць падпіску. Большасць людзей падпісваюцца ў паштальёна, а некаторыя ў паштовым аддзяленні сувязі. Наладжаны належныя ўзаемаадносіны ў Таццяны Мікалаеўны і з адкрытым акцыянерным таварыствам «Кастрычнік”, якое ў правядзенні падпіскі ідзе паштавікам насустрач.

— Падпісвацца на «Святло Кастрычніка» напамінаць нікому не патрэбна. Людзі шмат гадоў знаёмы з гэтым выданнем і ў першую чаргу афармляюць падпіску на раёнку, — расказвае Таццяна Мікалаеўна. — Перш за ўсё гэта былы дырэктар Разанцаўскай школы Міхаіл Ільін, пенсіянерка, былая працаўніца ААТ «Кастрычнік» Валянціна Філатава, прадпрымальнік Ірына Апаровіч і іншыя. Падпісчыкаў прываблівае зразумелае і грунтоўнае напісанне матэрыялаў. Прыцягваюць увагу і здымкі на першай старонцыЯ і сама з хваляваннем разгортваю кожны нумар «Святла Кастрычніка», каб хутчэй даведацца пра штосьці новае з жыцця раёна.

Спектр паслуг паштовага аддзялення сувязі вялікі. У ім заўсёды можна ўбачыць наведвальнікаў. Жыхары аграгарадка прыходзяць сюды, каб зрабіць заказ, напрыклад, на пакупку пральнай машыны, веласіпеда, мікрахвалевай печы. Калі патрэбна, тавары пакупніку дастаўляюцца на дом. За жнівень рэалізавана насельніцтву тавараў на 6000 рублёў. Такое спалучэнне паштовых паслуг з гандлёвымі вельмі радуе вяскоўцаў.

— Сваю работу вельмі люблю, — дзеліцца з намі Т. Шахава. — Атрымліваю задавальненне ад гутаркі з людзьмі.

На шчырасць, ветлівасць начальніка паштовага аддзялення сувязі разанцаўцы адказваюць павагай і добрым словам.

Жыццярадаснасць, актыўнасць Таццяны Мікалаеўны адбіваецца і на хатніх справах. Яна апантаны кветкавод. Любіць вырошчваць ружы, ліліі. У яе іх каля трыццаці гатункаў. Выдатна кіруе аўтамабілем, і ў вольную гадзіну ўсю сям’ю возіць адпачываць на прыроду.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.


 (оригинал новости)
←Киселев оценил "каминг-аут" Киркорова и Баскова: Отвратительная мерзость

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика