Елена Бунос через всю жизнь пронесла любовь к малой родине – поселку Мир

Источник материала:  
12.09.2018 — Разное

Малая радзіма. Якія пачуцці ў кожнага з нас выклікае гэтае словазлучэнне? Пяшчоту і любоў, замілаванне і ўсхваленне. А інакш быць не можа, бо тое сакральнае месца, адкуль пайшлі нашыя карані, з’яўляецца неад’емнай і непарыўнай часткай свядомага жыцця.

Елена Бунос через всю жизнь пронесла любовь к малой родине – поселку Мир

– Я карэнная жыхарка мірскай зямлі, – распачала сваю жыццёвую гісторыю Алена Віктараўна Бунос. – Пасля заканчэння дзясятага класа школы г.п. Мір паехала ажыццяўляць сваю мару ў горад: вельмі хацела паступіць на філалагічны факультэт педагагічнага інстытута. Але жыццё не заўсёды ідзе па нашаму сцэнарыю. На дзённую форму навучання трапіць не атрымалася. Праз некалькі гадоў усё ж такі пашанцавала вывучаць філалогію на вячэрнім аддзяленні Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У Мінску жыла і працавала шмат гадоў. Колькі гэта шмат? Лічыце самі: з 1966 года, з таго самага моманту, як для вясёлага і такога роднага выпускнога дзясятага класа мірскай школы празвінеў апошні званок. Сёлета пасля заканчэння школы споўнілася 50 гадоў.

Елена Бунос через всю жизнь пронесла любовь к малой родине – поселку Мир

З далейшага аповеда Алены Бунос стала зразумела, што, нягледзячы на пераезд у шумны горад, ціхі і спакойны Мір не страціў сваёй прыцягальнасці. Хутчэй нават наадварот, вабіў з яшчэ большай сілай.

– У мяне такое адчуванне, што малую радзіму я ніколі не пакідала. Калі была магчымасць, на выхадныя, у водпуск, заўсёды спяшалася сюды, – дзеліцца карэнная жыхарка г.п. Мір. – Тут нашае радавое гняздо, зямля маіх бацькоў і дзядоў. Дочкі Марыя і Яўгенія нарадзіліся ў Мінску, але да мірскай зямлі ў іх таксама асаблівыя адносіны: сваё дзяцінства яны асацыіруюць менавіта з летнім адпачынкам у наваколлях Мірскага замка. І сёння яны не толькі не забываюць, адкуль пайшлі іх карані, а, наадварот, імкнуцца, каб Мір загучаў на міжнародным узроўні.

Елена Бунос через всю жизнь пронесла любовь к малой родине – поселку Мир

– Шмат гадоў мы жылі і вучыліся ў Францыі. Сёння ж праз правядзенне міжнародных мерапрыемстваў займаемся развіццём франка-беларускіх адносін, – падзялілася дачка Марыя. – Безумоўна, Мірскі замак, які ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, добра вядомы за межамі нашай краіны. Але вельмі хочацца, каб г.п. Мір і Карэліцкі раён таксама сталі часткай міжнароднага культурнага дыялогу.

Запавет маці Алены Бунос: “Не прадавайце дом, не з’язджайце, беражыце памяць”, – жанчына і яе дочкі свята выконваюць. Яны не толькі не пакінулі радавое гняздо, але імкнуцца захаваць тую атмасферу, якая існавала тут некалькі дзесяцігоддзяў таму.

Елена Бунос через всю жизнь пронесла любовь к малой родине – поселку Мир

– У нашым доме няма выпадковых рэчаў, з кожнай з іх звязаны цёплыя ўспаміны з дзяцінства, – з настальгіяй адзначыла гаспадыня. – За гэтым сталом я рабіла ўрокі, а гэта пасляваенная шафа маіх бацькоў. Толькі паглядзіце на печку, якую рабілі каля 40 гадоў таму, і сёння яна не толькі добра выглядае, але і функцыянуе. Для нас важна захаваць усе гэтыя рэчы ў тагачасным выглядзе, таму пры будаўніцтве альбо добраўпарадкаванні выкарыстоўваем толькі натуральныя і экалагічныя матэрыялы. Ведаеце, у кожнага чалавека ёсць месца, дзе ён дыхае на поўныя грудзі, адпачывае душой і целам. Для мяне такім месцам з’яўляецца найпрыгажэйшая, найбагацейшая і найдаражэйшая мірская зямля.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←Состоялась рабочая встреча Президента с Премьер-министром Сергеем Румасом

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика