Кіроўцы злівалі паліва з аўтобусаў проста на вакзале

Источник материала:  
10.09.2018 21:44 — Разное
Кіроўцы злівалі паліва з аўтобусаў проста на вакзале
Фота: http://uvd.grodno.by

Кіроўцы злівалі паліва з аўтобусаў проста на вакзале. Здарэнне адбылося ў Гродна. Чатыры аўтобусы на прыгарадным пероне стаялі дзіўна — квадратам, і гэта прыцягнула ўвагу міліцыянераў, якія патрулявалі тэрыторыю каля аўтавакзала.

Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, высветлілася, што кіроўцы паставілі службовыя аўтобусы так, каб прыкрываць зліў "саляркі". У адну з каністр паспелі зліць 12 літраў паліва. У іншых аўтобусах праваахоўнікі знайшлі ёмістасці з рэшткамі дызеля і шлангі, якія нядаўна выкарыстоўваліся.

Распачаты адміністрацыйны працэс.

←В Жодино два подростка повредили почти два десятка автомобилей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика