Дзень ведаў з «Белай Руссю» сустрэлі навучэнцы Кобрынскага ліцэя сферы абслугоўвання

Источник материала:  
10.09.2018 — Разное

1 верасня за парты селі не только школьнікі, але і навучэнцы сярэдніх спецыяльных і прафесіянальна-тэхнічных устаноў раёна. У гэтым годзе 170 першакурснікаў прыйшлі ў Кобрынскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сферы абслугоўвання, каб атрымаць тут прафесію сваёй будучыні.

Дзень ведаў з «Белай Руссю» сустрэлі навучэнцы Кобрынскага ліцэя сферы абслугоўвання

Рэгіён мае патрэбу ў такіх спецыялістах, як аператар ЭВМ, прадавец, швачка, кравец, цырульнік, повар і повар дзіцячага харчавання, камплектовшчык дэталяў цацак. Любую з іх можна атрымаць у ліцэі. Таму і не дзіўна, што ўсе 176 выпускнікоў мінулага навучальнага года атрымалі першыя працоўныя месцы, а новыя групы былі ўкамплектаваны задоўга да канца ўступнай кампаніі. Найбольшым попытам карысталіся такія спецыяльнасці, як повар, прадавец, аператар ЭВМ. Папулярнасці сярод абітурыентаў паспрыяла тое, што ў мінулым годзе ліцэй быў прызнаны лепшай установай прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў Брэсцкай вобласці, у пачатку 2018 года яго дырэктар Віктар Нічыпарук па выніках конкурсу «Лепшы дырэктар прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі» атрымаў званне «Залаты дырэктар», а некалькі месяцаў назад за перамогу ў спаборніцтве за дасягненне найлепшых вынікаў у выкананні паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця ліцэй быў занесены на Дошку гонару Брэсцкай вобласці.

На ўрачыстую лінейку да Дня ведаў у ліцэй прыйшло шмат гасцей. У гэты раз першакурснікаў віншавалі святар Свята-Петрапаўлаўскай царквы Аляксандр Канцэвіч і старшыня Кобрынскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Раман Мельнік. Раман Васільевіч адзначыў, што ў сценах ліцэя навучэнцы не толькі атрымліваюць прафесію. Звычайна яны актыўна ўдзельнічаюць у грамадзянска-патрыятычнай і спартыўна-масавай рабоце. Таму падарункі ад РА РГА «Белая Русь», якія ён перадаў дырэктару, абавязкова знойдуць сваіх гаспадароў. Сертыфікаты на наведванне ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава, купоны ад кампаніі “Камп’ютар-сэрвіс” і дысконтныя карткі ад газеты “Кобрынскі веснік” будуць уручаны самым актыўным навучэнцам.

Жанна ЕЛІЗАРАВА.

На здымку аўтара: у час урачыстай лінейкі.

←Останови пьяного водителя! 14 сообщений от небезразличных граждан поступило в дежурную часть Сморгонского РОВД

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика