Рыхтуем печы летам

Источник материала:  
10.09.2018 — Разное

Рыхтуем печы летам
З мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх выратавальнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі суб'ектаў прафілактыкі штодня наведваюць домаўладання, у якіх пражываюць сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, шматдзетныя, адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, інваліды, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.


Рыхтуем печы летам
Падчас абследавання домаўладанняў асаблівая ўвага надаецца падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду. Выратавальнікі нагадваюць домаўладальнікам аб правілах эксплуатацыі печаў. Не застаецца без увагі стан электрычнай праводкі і электраабсталявання, а таксама, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Работнікі аддзела прыводзяць прыклады, калі парушэнні правілаў пажарнай бяспекі прывялі да ўзнікнення пажараў і гібелі людзей. Бацькам, якія выхоўваюць дзяцей, у чарговы раз нагадваюць пра тое, што ні ў якім разе нельга пакідаць іх без нагляду, быць для іх ва ўсім станоўчым прыкладам і навучаць правілам бяспекі.

Рыхтуем печы летам
У рамках пажарна-прафілактычнай работы домаўладальнікам ўручаны памяткі аб выкананні мер пажарнай бяспекі.

Па інфармацыі РАНС.

←Двойное ДТП совершил водитель Mercedes-Benz в Столине

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика