Пінчанка звалілася ў пяціметровы калодзеж
10.09.2018 10:41
—
Разное

Фота: pixabay.com
Каля паловы трэцяй гадзіны ночы 10 верасня пінскім ратавальнікам паступіла паведамленне, што ў вёсцы Аснежыцы чалавек праваліўся ў калодзеж. Здарэнне адбылося на тэрыторыі закінутага дамовага ўчастка, адзначае прэс-служба МНС.
На месцы здарэння ратавальнікі высветлілі, што жанчына правалілася ў закінуты калодзеж на глыбіню 5 метраў. Яна была ў прытомнасці і адказвала на пытанні.
Праз некалькі хвілінаў ратавальнікі дасталі пінчанку з калодзежа з дапамогай трохкаленнай лесвіцы.
Лекары шпіталізавалі 58-гадову жыхарку вёскі Аснежыцы папярэднім дыягназам "пераахаладжэнне".