Дапамога школьнікам

Источник материала:  
07.09.2018 — Разное

Дапамога школьнікам
У жніўні гэтага года Столінская раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” сумесна з пярвічнымі арганізацыямі раённага аб’яднання прафсаюзаў правялі акцыі “Пісьмовыя прылады дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў” і “Збяром партфель першакласніку”.

Да ўдзелу ў акцыі адгукнуліся многія арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Напрыклад, «Столінаптгандаль», Гарынскія КБМ і агракамбінат, райспажыўтаварыства, райгаз, Столінскі і Давыд-Гарадоцкі хлебазаводы, “Савушкін прадукт”, цэнтральная раённая бальніца, Белтэлекам, ДРБУ-141 і ДБПМК-32. Не засталіся ўбаку пярвічныя арганізацыі ў ААТ “Церабяжоў-Агра” і КСУП “Варані”.

Добра спрацавалі грамадскія арганізацыі ў сельвыканкамах. Сярод іх такія, як Вялікамалешаўскі, Рэчыцкі, Стружскі, Глінкаўскі, Лядзецкі, Гараднянскі, Радчыцкі, Плотніцкі, Рухчанскі, Рубельскі, Беражноўскі.

Дапамога аказвалася як грашыма, сертыфікатамі, так і школьнымі прыладамі на агульную суму каля 30 тысяч рублёў.

Дзякуй усім неабыякавым людзям, якія прынялі актыўны ўдзел у акцыі.

Алена КЛІМУШКА

←ЖАТВА-2018: ЛЕГКОГО ХЛЕБА НЕ БЫВАЕТ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика