Аграрии Шумилинского района убирают кукурузу
У гаспадарках раёна разам з сяўбой азімых разгарнулася ўборка кукурузы.
У ААТ “Прыазёрны мір” трэба ўбраць 159 га кукурузы. На 6 верасня было ўбрана 115 га (амаль 72% да патрэбнага). Гэта самы лепшы вынік па тэмпах сярод сельгасарганізацыяй раёна.
Але далёка не ўсё так гладка складваецца з уборкай, як хацелася б. На жаль, падводзіць тэхніка. Нядаўна, напрыклад, зламаўся кормаўборачны камбайн, і в. а. дырэктара гаспадаркі Мікалай Жыгуноў папрасіў КВК у суседзяў з ААТ “Ляжні”, у якіх кукуруза яшчэ не падаспела. Узамен абяцаў трактар з прэсам – трэба ж выручаць адзін аднаго.
Разам з Мікалаем Уладзіміравічам мы едзем па ўхабістай дарозе на кукурузныя палеткі ва ўрочышча Клінкі і Пісарава…
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Цалкам матэрыял можна пачытаць у №69 ад 07.09.2018 г.
На здымку: в. а. дырэктара Мікалай Жыгуноў разам з механізатарамі Арцёмам Асіпковым, Вадзімам Гарланавым і Аляксандрам Іваноўскім.