На вуліцы Кастрычніцкай у Мінску зламалі самую скандальную скульптуру

Источник материала:  
06.09.2018 14:49 — Разное
На вуліцы Кастрычніцкай у Мінску зламалі самую скандальную скульптуру
Так выглядала "Вялікая істота" яшчэ нядаўна. Фота: tut.by

На мінскай вуліцы Кастрычніцкай невядомыя вандалы знеслі самую неадназначную скульптуру "Вялікая істота", піша tut.by

Статуя ўжо неаднаразова станавілася ахвярай вандалаў. Аднак у ноч на 6 верасня невядомыя цалкам павалілі скульптуру. Фатаздымак у сацсетках абнародаваў Ягор Кіпах.

Стваральнік скульптуры 35-гадовы мастак Базыль Стахіевіч (Bazinato) кажа, што не будзе перарабляць працу і проста прыбярэ тое, што ад яе засталося.

Гэтая праца выклікала ў мінчукоў неадназначную рэакцыю. Вялікая частка гараджан назвала яе "чалавекам-вагінай".

←День танкиста-2018: сыграть в танкофутбол, выйти замуж и послушать любимых исполнителей на масштабном осеннем фестивале

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика